BE RU EN

На гарадзенскім мосце, які двойчы размывала ліўнямі, правялі малебен

  • 21.07.2021, 15:43

Ці дапамогуць малітвы, убачым ужо праз некалькі тыдняў.

Усходні мост праз Нёман у Гародні плануюць аднавіць да пачатку жніўня. 17 ліпеня яго ўрачыста збіраўся адкрыць Аляксандр Лукашэнка, але перашкодзіла стыхія (адбываецца гэта ўжо другім разам у ліпені) - моцны лівень прывёў да значнага разбурэння грунту каля моста. Ідуць аднаўленчыя работы.

Але рамонт ажыццяўляецца не толькі справай, але і словам. Тэлеканал «Гродна Плюс» паведамляе, што праваслаўныя святары арганізавалі малебен каля моста з Жыровіцкім абразом Маці Божай. Хутчэй за ўсё, гэта была яго копія. Ці дапамогуць малітвы, убачым ужо праз некалькі тыдняў.

Апошнія навіны