BE RU EN

Кітайскі дыпламат пракаментаваў пагрозы Лукашэнкі спыніць транзіт

  • 21.07.2021, 14:54

Пекін заявіў, што чакае ад Менску стабільнасці ў рэгіёне.

Кітай спадзяецца, што Беларусь і Еўразвяз змогуць развязаць існыя рознагалоссі належным чынам. Пра гэта сёння заявіў пасол КНР у Маскве Чжан Ханьхуэй у каментары пра пагрозы Аляксандра Лукашэнкі абмежаваць транзіт з ЕЗ у Расею і Кітай, паведамляе ТАСС.

Кітайскі пасол адзначыў, што ягоная краіна звярнула ўвагу на заявы беларускага боку.

«Кітай спадзяецца, што зацікаўленыя бакі змогуць развязаць існыя рознагалоссі належным чынам», - сказаў дыпламат.

Чжан Ханьхуэй выказаў надзею, што бакі не будуць падрываць стабільнасць у рэгіёне.

Нагадаем, Лукашэнка прыстрашыў перакрыць транзіт грузаў з Нямеччыны ў Кітай і Расею.

Незалежныя аналітыкі мяркуюць, што Кітай можа націснуць на Расею, каб тая развязала пытанне Лукашэнкі, які ставіць транзіт пад пагрозу.

Апошнія навіны