BE RU EN

На 104 годзе жыцця памерла Эльжбета Радзівіл

  • 21.07.2021, 10:34

Прадстаўніца магнацкага роду была апошняй, для каго замак у Нясвіжы быў родным домам.

20 ліпеня памерла найстарэйшая прадстаўніца магнацкага роду Радзівілаў Эльжбета Радзівіл. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook польскі мецэнат і прадпрымальнік Мацей Радзівіл.

«Сведка некалькіх эпох. Апошні чалавек, для якога замак Радзівілаў у Нясвіжы быў проста домам», – напісаў Мацей Радзівіл.

Эльжбета – адзінае дзіця Альбрэхта Антонія Вільгельма Радзівіла і ягонай жонкі-англічанкі Дораці Паркер Дыкан. Яна нарадзілася ў 1917 годзе ў Лондане. Калі бацькі разышліся, Эльжбета жыла то з маці ў Вене, то з бацькам у Нясвіжы. Апошнія гады жыцця яна правяла ў Варшаве.

У сталым узросце Эльжбета неаднаразова наведвала Беларусь. У адзін са сваіх прыездаў яна зайшла і ў Нясвіжскі замак. У замку пані Эльжбета часта казала: «тут гэтага не было» ці «гэта было не так».

Апошнія навіны