BE RU EN

З'явіліся кадры палёту Безаса ўнутры касмічнага карабля New Shepard

  • 20.07.2021, 19:45

Відэафакт.

Амерыканскі прадпрымальнік, заснавальнік Amazon Джэф Безас выклаў у Instagram відэа палёту ў космас знутры касмічнага карабля New Shepard кампаніі Blue Origin. Нагадаем, што палёт доўжыўся блізу 10 хвілін, у палёце ўзяў удзел сам Безас, яго брат Марк, 82-гадовая астранаўтка Уолі Фанк і 18-гадовы нідэрландзец Олівер Дэйман.

Капсула дасягнула вышыні 107 км - гэта мяжа, пасля якой пачынаецца космас.

Мяркуючы па апублікаваных кадрах, сябры экіпажа выпрабавалі бязважкасць - яны круцяцца і перакручваюцца ўнутры апарата, бурна выказваючы свае эмоцыі.

Апошнія навіны