BE RU EN

Кітай дазволіў сем'ям заводзіць трэцяе дзіця

  • 20.07.2021, 18:44

Пары павінны будуць падаць заяву на атрыманне афіцыйных дакументаў пашырэння сям'і.

Кітай зняў санкцыі і абмежаванні на нараджэнне траіх дзяцей у адной сям'і. Такім чынам урад хоча вырашыць дэмаграфічныя праблемы.

Пра гэта паведамляе China Daily.

З 31 траўня пары павінны будуць падаць заяву на атрыманне афіцыйных дакументаў пашырэння сям'і.

У Кітаі пары звычайна неабходна атрымліваць афіцыйныя дакументы для пашырэння сям'і і цяпер з гэтым паўстала праблема, бо правілы ўсё яшчэ пераглядаюць, удакладняе выданне.

Кітай абнавіў палітыку ў дачыненні да траіх дзяцей, каб вырашыць праблему старэння, зніжэння нараджальнасці і іншых дэмаграфічных праблем, з якімі сутыкаецца краіна.

Між іншым, было прынятае рашэнне адмяніць унёскі на сацзабеспячэнне, штрафы і іншыя абмежавальныя меры за нараджэнне трэцяга дзіця.

Маці будуць мець права на 98-дзённы адпачынак у сувязі з цяжарнасцю і родамі згодна з кітайскімі працоўнымі правіламі.

18 чэрвеня газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы паведаміла, што ўлады Кітая да 2025 года могуць цалкам адмовіцца ад абмежаванняў на колькасць дзяцей у сям'і.

У канцы траўня 2021 года Кітай наважыў адмовіцца ад палітыкі «адна сям'я - два дзіцяці», якая дзейнічала з 2015 года. Цяпер сем'ям дазволілі мець трох дзяцей.

Да гэтага з 1979 года дзейнічала палітыка «адна сям'я - адно дзіця». Тады на дзяржаўным узроўні было прызнана, што велізарная колькасць людзей перагружае зямельныя, водныя і энэргетычныя рэсурсы краіны.

У пачатку траўня ў Кітаі апублікавалі вынікі перапісу насельніцтва, якія сведчаць пра тое, што ў краіне самы нізкі паказчык росту насельніцтва за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Паводле звестак перапісу, летась у Кітаі нарадзілася амаль 12 мільёнаў дзяцей - самы нізкі паказчык з 1960-х гадоў.

Апошнія навіны