BE RU EN

Дэльта-штам каранавіруса выяўлены ў Лідзе

  • 20.07.2021, 16:59

Гэты штам адрозніваецца падвышанай заразнасцю.

Новы дэльта-штам каранавіруса выяўлены ў Гарадзенскай вобласці, паведамляе kp.by.

Як распавёў галоўны санітарны лекар раёна, аналізы ўзораў, якія былі ўзятыя выбарачна ў тых, хто захварэў на каранавірус у Лідскім раёне, змяшчаюць мутацыі, характэрныя для індыйскага штаму.

Пры гэтым ён паведаміў, што ў Лідскім раёне зафіксаваны невялікі прырост захворвання на каранавірусную інфекцыю.

Дэльта-штам адрозніваецца падвышанай заразнасцю, сярод захварэлых на гэты від каранавіруса часцей сустракаюцца страўнікава-кішачныя разлады, а парушэнне смаку і нюху - радзей.

Апошнія навіны