BE RU EN

Эксперты расказалі, як беларускім турыстам патрапіць у Гішпанію

  • 20.07.2021, 12:57

Спатрэбіцца даведка пра вакцынацыю.

З 7 чэрвеня Гішпанія пачала прымаць турыстаў (з усіх краінаў), якія былі прышчэпленыя вакцынамі, прызнанымі САЗ. У цяперашні час ухваленыя вакцыны Pfizer, Moderna, AstraZeneca, Janssen, Sinopharm і Sinovac-CoronaVac, паведамілі ў Рэспубліканскім звязе турыстычных арганізацый (РЗТА), піша сайт «Інтэрфакс».

«Беларускім грамадзянам у цяперашні час з пералічаных даступная для вакцынацыі кітайская Verocell ад вытворцы Sinopharm», – гаворыцца ў паведамленні на сайце РЗТА.

Поўная вакцынацыя павінна быць праведзеная мінімум за 14 дзён да ўезду. Віза адкрываецца ў гішпанскім візавым цэнтры – пры прад'яўленні бранявання гатэля і авіяквітка. Даведка пра вакцынацыю для адкрыцця візы не патрабуецца, яна спатрэбіцца ў Гішпаніі – на «ўлёце».

«Варыянт дарогі на сёння – праз Стамбул, стыковачнымі рэйсамі “Турэцкіх авіяліній” у Мадрыд, Барселону, Малагу», – адзначылі ў РЗТА.

Апошнія навіны