BE RU EN

Беларускі гросмайстар Кавалёў, які выступае пад сцягам ФІДЭ, выйшаў у 1/16 Кубка Свету

  • 20.07.2021, 10:39

У 1/32 фіналу беларус перамог Бобі Чэнга з Аўстраліі.

Міжнародны гросмайстар, найлепшы беларускі шахматыст Уладзіслаў Кавалёў (125, ФІДЭ), які выступае пад сцягам ФІДЭ, выйшаў у 1/16 фіналу Кубка Свету. У 1/32 фіналу беларус перамог Бобі Чэнга (436) з Аўстраліі – 1,5 : 0,5, піша «Трыбуна».

У наступным раўндзе Кавалёў сустрэнецца з Уладзімірам Федасеевым (42, Расея).

Дадамо, што на Кубку Свету наймацнейшыя шахматысты свету змагаюцца за прызавы фонд памерам 1 892 500 даляраў і два запрашэнні на Турнір прэтэндэнтаў 2022.

Нагадаем, раней Кавалёў адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Беларусі праз патрабаванні падпісаць «дадатковае пагадненне» да кантракту, а таксама публічна выказваў спачуванні родным загінулага Рамана Бандарэнкі. У студзені гросмайстар пакінуў Беларусь.

Апошнія навіны