BE RU EN

Памёр народны артыст СССР Мікалай Слічэнка

  • 2.07.2021, 17:39

Ён узначальваў Маскоўскі тэатр «Рамэн» з 1977 года.

Мастацкі кіраўнік Маскоўскага цыганскага тэатра «Рамэн» Мікалай Слічэнка памёр на 87-м годзе жыцця, паведамляе сайт тэатра. Ён быў адзіным прадстаўніком свайго народа, удастоеным звання народнага артыста СССР, паведамляе svoboda.org.

Слічэнка нарадзіўся ў 1934 годзе ў табары ў Курскай вобласці. У сем гадоў на яго вачах нацыстамі быў расстраляны ягоны бацька, распавядаў ён. У 16 гадоў, у 1951 годзе паступіў у трупу тэатра «Рамэн», з 1977 года стаў яго ўзначальваць. У тэатры, у кіно і на эстрадзе ён выконваў цыганскія песні і старадаўнія рамансы.

Актыўна ўдзельнічаў у жыцці цыганскага народа ў Расеі, быў узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод Расеі і Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Апошнія навіны