BE RU EN

Артысты прадаўжаюць расплачвацца за ўдзел у «Славянскім базары-2021»

  • 19.07.2021, 15:25

У Ігара Карнелюка сур'ёзныя праблемы з сэрцам.

Артысты прадаўжаюць расплачвацца за ўдзел у «Славянскім базары-2021». Пра гэта піша тэлеграм-канал «Баста!».

Расейскі спявак Ігар Карнялюк заявіў, што «адчуў нечаканае паленне ў грудзях проста падчас выступу»:

- Я перахварэў на гэтую заразу - каранавірус і атрымаў ускладненне. У мяне з'явіліся ішэмічная хвароба сэрца і стэнакардыя. Цяпер я павінен з гэтым разбірацца. Таму што цяпер выйшаў на сцэну і адчуў паленне ў грудзях. Да кавіда нічога такога ў мяне не было. Ніякіх праблем з сэрцам не назіралася.

Апошнія навіны