BE RU EN

У Беларусь ідзе прахалода

  • 19.07.2021, 8:36

Сёння на тэрыторыю краіны чакаецца паступленне памяркоўна цёплых паветраных масаў з Заходняй Еўропы.

У найбліжэйшыя дні стане прыкметна халадней.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі (а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях практычна ўсюды) пройдуць дажджы (у паўднёва-ўсходніх раёнах – залевы), дзе-нідзе прагрукочуць навальніцы.

Вецер паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ў рэгіёнах:

Берасце +24... + 26 °C;

Віцебск +26... + 28 °C;

Гомель +27... + 29 °C;

Гародня +23... + 25 °C;

Магілёў +27... + 29 °C;

Менск +24... + 26 °C.

Апошнія навіны