BE RU EN

ЕЗ упершыню абагнаў ЗША ў адсотку вакцынаваных ад COVID-19 першай дозай

  • 18.07.2021, 19:24

Зрэшты, ЗША захоўваюць лідарства ў адсотку цалкам вакцынаванага насельніцтва.

Адсотак людзей, прышчэпленых першай дозай вакцыны, у Еўрапейскім Звязе перавышае колькасць людзей, прышчэпленых у ЗША.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Так, у ЕЗ першую дозу вакцыны атрымала менш за 55,6% насельніцтва ЕЗ, у той час як у ЗША гэты паказнік складае 55,4%.

Выданне адзначае – кампанія вакцынацыі ў Еўразвязе пачынае даганяць амерыканскую, і ўпершыню колькасць вакцынаваных перавысіла колькасць вакцынаваных у ЗША.

Зрэшты, ЗША захоўваюць лідарства ў адсотку цалкам вакцынаванага насельніцтва – 48% супраць 42% у ЕЗ.

Горшыя паказнікі ЕЗ тлумачацца рознымі тэмпамі вакцынацыі ў Заходняй і Усходняй Еўропе.

Для параўнання, ва Украіне вакцынавана першай дозай толькі 6,4% насельніцтва, а цалкам – толькі 3,4%.

Апошнія навіны