Першы медаль у Токіа ў Расеі – з мельдонію
- TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 18.07.2021, 17:25
Пралог да Алімпіяды атрымаўся.
Алімпіяда ў Токіа стартуе 23 ліпеня, а два расейскія весляры (Моргачаў і Сорын) ужо атрымалі пад зад каленам з гульняў за ўжыванне допінгу – мельдонію.
Спробы, узятыя ў сярэдзіне чэрвеня, станоўчыя.
Гэта якія трэба мець мазгі, каб пасля грандыёзнага скандалу з дзяржаўнай сістэмай допінгу ў Расеі, пазбаўлення зборнай гімна і сцяга, прадаўжаць напампоўваць мельдоніем?
Гэй, прапагандысты! Што, зноў «Захад» на «нас» паклёпнічае? Зноў Лаўроў загудзе пра «прыступе русафобіі»? Мельдоній Моргачаву і Сорыну «падкінулі ворагі»?
Загадкава ўсміхнуцца два талісманы расейскай зборнай – Мішка-неваляшка і Шапка-кот.
Пралог да Алімпіяды атрымаўся. Расея зноў у цэнтры здзіўленай увагі.
Telegram-канал «СерпомПо»