У Нідэрляндах распрацавалі першы ў свеце «сонечны» электрамабіль для далёкіх паездак
- 17.07.2021, 20:27
На даху аўто ёсць падсілкаванне ад сонечных батарэй.
Стартап з Амстэрдама Squad Mobility распрацаваў першы ў свеце электрамабіль, здольны пераадольваць вялікія адлегласці з дапамогай сонечнай энэргіі, піша euro-pulse.ru.
Зарада батарэі стае на 100 кіламетраў, але ў дадатак да гэтага падсілкаванне ад сонечных батарэй на даху дазваляе праязджаць яшчэ 20 кіламетраў у дзень. Паколькі ў сярэднім кіроўцы электрамабіляў праязджаюць 12 кіламетраў у дзень, большасці кіроўцаў не трэба будзе падсілкоўваць электрамабіль зусім. Яны будуць ездзіць толькі за кошт сонечнай энэргіі.
Устаноўленыя ў аўтамабілі датчыкі дазваляюць дыстанцыйна сачыць за працоўным станам транспарту, узроўнем зараду, ціскам у шынах.
У 2020 годзе продажу электрамабіляў у ЕЗ патроіўся, а да 2030 года Еўракамісія паабяцала стварыць інфраструктуру для 30 тысяч электрамабіляў.