BE RU EN

Беларусь накрыў магутны лівень з градам: фота і відэа

  • 17.07.2021, 16:39

(Абноўлена) Затапіла абласныя гарады.

Беларусь накрыў магутны лівень з градам. Такія кадры з Берасця і Гародні публікуюць мясцовыя тэлеграм-каналы, піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%».

У Гародні кіроўцы перацялі рух на адной з трас для выратавання сваіх аўтамабіляў пад мостам ад граду.

Услед за Гародняй пад ваду пачаў сыходзіць і Менск.

Мінсктранс паведамляе, што ў Савецкім раёне Менска праз надвор'е спынены рух некалькіх маршрутаў грамадскага транспарту.

Затопленыя вуліцы ў цэнтры Менску.

«Белсат» паказаў, што цяпер адбываецца ў Гародні пасля залевы.

Апошнія навіны