BE RU EN

Xiaomi ўпершыню выйшла на другое месца па продажах смартфонаў, абагнаўшы Apple

  • 16.07.2021, 18:11

Першы смартфон кампанія Xiaomi выпусціла ў 2011 годзе.

У другім квартале 2021 года кітайскія смартфоны Xiaomi ўпершыню выйшлі на другое месца па продажах у свеце, павялічыўшы пастаўкі на 12%, у параўнанні з першым кварталам. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Canalys, апублікаванай 15 ліпеня.

«Xiaomi хутка развівае свой замежны бізнэс. Яго пастаўкі павялічыліся больш чым на 300% у Лацінскай Амерыцы, на 150% - у Афрыцы і на 50% - у Заходняй Еўропе», - сказаў мэнэджар Canalys у даследаваннях Бэн Стэнтан.

З яго слоў, кітайскі вытворца гаджэтаў трансфармуе сваю бізнэс-мадэль з прэтэндэнта ў дзейнага аператара з дапамогай кансалідацыі гандлёвых партнёраў і ўважлівага кіравання акцыямі на адкрытым рынку.

«Аднак ён па-ранейшаму ў значнай ступені арыентаваны на масавы рынак, і ў параўнанні з Samsung і Apple сярэдняя цана смартфонаў Xiaomi ніжэйшая прыкладна на 40% і 75% адпаведна», - адзначыў экспэрт.

Першае месца на сусветным рынку смартфонаў займае Samsung з доляй 19%, на другім месцы - Xiaomi з 17%, на трэцім Apple з 14%.

У афіцыйным Twitter Xiaomi 15 ліпеня заявілі, што выхад на другое месца па аб'ёме продажаў смартфонаў у свеце быў дасягнуты дзякуючы «фанатам Mi».

«Мы падняліся яшчэ на адну пазіцыю! Цяпер мы з'яўляемся другім па велічыні брэндам смартфонаў у свеце па аб'ёмах паставак», - адзначылі ў допісе.

Апошнія навіны