BE RU EN

Яшчэ адна беларуская тэнісістка не будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе

  • 16.07.2021, 16:48

Па рэйтынгу яна магла прэтэндаваць на выступ у адзіночным разрадзе.

Пасля адмовы Вікторыі Азаранкі ехаць на Алімпійскія гульні, стала вядома, што 86-я ракетка свету, беларуска Аляксандра Сасновіч таксама не паедзе на Алімпіяду, паведамляе «Трибуна».

На старонцы афіцыйнай крыніцы пазначана: «Player does not participate as a result of injury, chose not to compete or was not selected by their governing body» («Гулец не ўдзельнічае праз траўму, наважыў не ўдзельнічаць ці не быў абраны іх кіроўным органам [Нацыянальным алімпійскім камітэтам])».

Нагадаем, пасля адмовы Вікторыі Азаранкі ўдзельнічаць на Алімпійскіх гульнях чакалася, што Саснавіч выступіць у пары з Арынай Сабаленкай. Таксама па рэйтынгу Аляксандра магла прэтэндаваць і на выступ у адзіночным разрадзе.

Апошнія навіны