BE RU EN

У Расеі знік яшчэ адзін пасажырскі самалёт

  • 16.07.2021, 14:01

Пасля таго, як Ан-28 знік пад Томскам, быў зафіксаваны сігнал аварыйнага маяка.

Самалёт Ан-28 з 17 пасажырамі на борце знік у Бакчарскім раёне Томскай вобласці РФ, паведамляюць экстранныя службы рэгіёну, піша «Апостроф».

У Сібірскім выратавальным цэнтры пацвердзілі прапажу з радараў самалёта Ан-28, які ляцеў з горада Кедравага ў Томск.

Пасля таго, як Ан-28 знік пад Томскам, быў зафіксаваны сігнал аварыйнага маяка.

Нагадаем, 6 ліпеня пасажырскі самалёт Ан-26, які ляцеў з Петрапаўлаўска-Камчацкага ў пасёлак Палана, разбіўся напярэдадні. На борце знаходзіліся 28 чалавек: 6 чальцоў экіпажа і 22 пасажыры, у тым ліку двое дзяцей і кіраўнік пасёлка. Усе яны загінулі, калі самалёт рэзнуўся ў скалу пры заходзе на пасадку.

Следчы камітэт РФ у якасці магчымых прычын катастрофы самалёта Ан-26 на Камчатцы разглядае тры версіі трагедыі: неспрыяльныя варункі надвор'я, тэхнічныя няспраўнасці паветранага судна або памылка пілатавання.

Апошнія навіны