Разам з Безасам у космас паляціць самы малады ў свеце астранаўт
- 15.07.2021, 21:25
Яму 18 гадоў.
Чацвёртым удзельнікам касмічнага падарожжа на караблі New Shepard з амерыканскім мільярдэрам Джэфам Безасам стаў 18-гадовы Олівер Дэмен. Пра гэта кампанія Безаса Blue Origin паведаміла ў Twitter 15 ліпеня.
«Сардэчна запрашаем у каманду, Олівер! Мы рады, што вы сталі нашым першым кліентам, адзначыўшы пачатак камерцыйных аперацый», - распавялі ў кампаніі.
Дэмен стане самым маладым астранаўтам, які паляціць у космас, і адзіным, хто атрымаў месца на караблі за $28 млн, паведаміў тэлеканал CNBC. Ён паляціць замест іншага прэтэндэнта, які выйграў аўкцыён. Ён не змог ляцець праз свой расклад, але прыме ўдзел у будучай місіі.
Паводле звестак CNBC, Дэмен - сын генеральнага дырэктара нідэрландскай інвестыцыйнай кампаніі Somerset Capital Partners Джоэса Дэмена. За квіток на караблі New Shepard плаціў менавіта бацька 18-гадовага астранаўта.