BE RU EN

Азаранка адмовілася выступаць на Алімпіядзе

  • 15.07.2021, 18:56

Тэнісістка павінна была гуляць у адзіночным разрадзе, а таксама ў пары з Сабаленкай.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка адмовілася выступаць на Алімпіядзе ў Токіа. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Instagram.

Нагадаем, што Азаранка з'яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай 2012 года ў міксце з Максімам Мірным, бронзавым прызёрам у адзіночным разрадзе; пераможцай двух турніраў Вялікага шлему ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2012, 2013 года)

На гэтай Алімпіядзе тэнісістка павінна была гуляць у адзіночным разрадзе, а таксама ў пары з Арынай Сабаленкай.

Апошнія навіны