BE RU EN

18-гадовы беларускі форвард праходзіць прагляд у бельгійскім клубе

  • 15.07.2021, 17:45

Футбаліст мае добрую статыстыку ў турніры дублёраў - 12 галоў у 13 гульнях.

18-гадовы беларускі форвард Дзмітрый Латыхаў з менскага «Дынама» праходзіць прагляд у Льежскім «Стандардзе», паведамляе «Трибуна».

У пачатку ліпеня Латыхаў дэбютаваў у вышэйшай лізе, адыграўшы 17 хвілін у гульні са «Славіяй». Форвард мае добрую статыстыку ў турніры дублёраў: 12 галоў у 13 гульнях (другі бамбардзір лігі).

«Стандард» выступае ў чэмпіянаце Бельгіі. У мінулым сезоне заняў шостае месца ў турніры.

Апошнія навіны