BE RU EN

Расейскі футбольны клуб прадставіў пачаткоўца-беларуса песняй «Грай»

  • 15.07.2021, 14:55

Магчыма, руку да роліка прыклаў падпісант за сумленныя выбары.

Лета - пара міжсезоння ў еўрапейскім футболе, якая суправаджаецца шматлікімі трансферамі, піша «Трибуна». Адным з такіх стаў пераход з казахстанскага «Кайсара» ў расейскую «Балтыку» беларускага абаронцы Сяргея Карповіча. Экс-гулец менскага «Дынама» і «Іслачы» пасля не самых лепшых паўгода ў Казахстане («Кайсар» ідзе ў зоне вылету КПЛ) перайшоў у клуб ФНЛ і, напэўна, будзе змагацца за выхад у мацнейшы дывізіён: у мінулым сезоне «Балтыка» заняла 5-е месца.

Цалкам магчыма, што гэты трансфер застаўся б незаўважаным, але прадстаўленне футбаліста ў сацсетках калінінградскага клуба выйшла абсалютна топавым. Нарэзка найлепшых гульнявых дзеянняў беларуса суправаджалася песняй «Ляпісаў» «Грай».

Здаецца, выбар трэка стаўся невыпадковым і руку да яго прыклаў яшчэ адзін беларус, які таксама прыехаў у «Балтыку» гэтым летам. Экс-прэс-сакратар менскага «Дынама» Аляксандр Строк цяпер займае аналагічную пасаду ў Калінінградзе.

Апошнія навіны