BE RU EN

Беларус Шкурын забіў гол за кіеўскае «Дынама» ў другім матчы запар

  • 14.07.2021, 21:37

У жніўні летась футбаліст падтрымаў перамены ў краіне.

У таварыскім паядынку кіеўскае "Дынама" сустракаецца са "Сьёнам" (2:0 пасля першага тайму), паведамляе pressball.by.

Украінскі клуб ужо двойчы пацэліў у браму швэйцарскай каманды, пры гэтым у другой гульні запар за кіяўлянаў вызначыўся беларускі легіянер Ілля Шкурын.

Ён аформіў узяцце брамы на 27-й хвіліне.

Раней Ілля забіваў "Сервету".

Апошнія навіны