BE RU EN

УЕФА назваў найлепшы гол Еўра-2020

  • 14.07.2021, 19:36

Ягоным аўтарам стаў форвард зборнай Чэхіі.

Гол нападніка нацыянальнай каманды Чэхіі Патрыка Шыка ў браму шатландцаў у першым туры прызнаны найлепшым на чэмпіянаце Еўропы ў футболе. Пра гэта паведамляецца на сайце УЕФА.

Амаль 800 тыс. галасоў было аддадзена цягам сутак за дзясятку найлепшых галоў турніру, выбраную тэхнічнымі назіральнікамі УЕФА. Больш за ўсіх атрымаў дакладны ўдар Шыка з цэнтра поля.

У топ-10 таксама патрапілі наступныя галы:

Поль Погба, Францыя – Швэйцарыя (1/8 фіналу);

Лука Модрыч, Харватыя – Шатландыя (тур 3);

Ларэнца Інсінье, Бельгія – Італія (1/4 фіналу);

Кевін Дэ Бройнэ, Данія – Бельгія (тур 2);

Крышціяну Раналду, Вугоршчына – Партугалія (тур 1);

Альвара Марата, Італія – Гішпанія (1/2 фіналу);

Мікель Дамсгор, Англія – Данія (1/2 фіналу);

Андрэй Ярмоленка, Нідэрланды – Украіна (Тур 1);

Федэрыка К’еза, Італія – Гішпанія (1/2 фіналу).

Апошнія навіны