BE RU EN

Місія NASA знайшла схаваныя азёры пада льдамі Антарктыды

  • 12.07.2021, 21:03

Іх напоўненасць пастаянна мяняецца.

Навуковая місія NASA выявіла, што пад тоўстымі пластамі антарктычнага лёду схаваныя яшчэ два падледніковыя возеры, паведамляе Science Alert. З дапамогай магутнага спадарожніка ICESat-2 навукоўцы стварылі мапу актыўных азёр у Антарктыдзе, якія пакрытыя тоўстым лёдам. Час ад часу, іх контуры і памеры змяняюцца праз прылівы і адлівы вады.

Паводле звестак навукоўцаў, у Антарктыдзе прыблізна 130 актыўных азёр. Аднак некаторыя іх участкі то паднімаюцца, то апускаюцца. У выніку - гэта прыводзіць да напаўнення гэтых участкаў вадой, ці наадварот - вада з іх сыходзіць. Менавіта гэтая водаадводная сістэма заставалася загадкай для навукоўцаў. І толькі ў 2007 годзе сітуацыя змянілася, калі для вывучэння і мадэлявання азёр пачалі выкарыстоўваць спадарожнікавыя звесткі.

Менавіта тады даследчыкі выявілі, што ваганні вышыні паверхні лёду Антарктыды азначаюць рух вады ў сетцы падледніковых азёр, якія па чарзе напаўняюцца і сцякаюць, перш чым іх вада патрапіць у Паўднёвы акіян. Новыя патэнцыйна актыўныя возеры атрымалі назвы: Сапраўднае возера Ніжні Канвей і падлёднае возера Ніжні Мерсер. Абодва размешчаныя побач з раней выяўленымі актыўнымі азёрамі. Мяркуецца, што падчас першага сканавання, спадарожнік іх прапусціў.

Навукоўцы лічаць, што прыхаваная «вадаправодная сістэма» падледніковых азёр уплывае на хуткасць спаўзання лёду ў Паўднёвы акіян, і яго змешванне з прэснай вадой. У выніку чаго, мяняецца экасістэма, а гэта ўплывае на мноства працэсаў на планеце.

Апошнія навіны