BE RU EN

У Кітаі стварылі тканіну, якая астуджвае цела ў спякоту

  • 12.07.2021, 14:57

Магчыма, яна з'явіцца ў продажы ўжо налета.

У Кітаі спецыялісты з Хуачжунскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі распрацавалі тканіну, здольную астуджаць цела ў спякоту, піша «Гордон».

У склад такой тканіны ўваходзяць валокны з аксіду тытана, тэфлону і полімалочная кіслата. З іх дапамогай адзенне здольнае адлюстроўваць ультрафіялетавае і інфрачырвонае выпраменьванне.

Падчас выпрабаванняў добраахвотнік у камізэльцы, якая складаецца з паловы метатканіны і паловы бавоўны, сядзеў пад наўпроставымі сонечнымі промнямі цягам гадзіны. Адзначаецца, што тэмпература скуры пад метатканінай вырасла з 31°C да 32°C за гэты час, у той час як тэмпература скуры пад бавоўнай паднялася да 37°C.

Яшчэ ў адным тэсце аўто пакрылі чахлом са звычайнай тканіны і метатканіны. Адзначаецца, што пры знаходжанні на сонцы з 11.00 да 13.00 у аўтамабілі са стандартным чахлом тэмпература паднялася да 57°C, у аўтамабілі з пакрыццём з метатканіны - да 30°C.

Распрацоўнікі распавялі, што выраб метатканіны «можна лёгка» звязаць з сучаснай вытворчасцю. Яны таксама выказалі надзею, што іх прадукцыя з'явіцца ў продажы налета.

Апошнія навіны