BE RU EN

Відэафакт: Як заўзятары сустракалі футбалістаў каманды Італіі

  • 12.07.2021, 12:36

Цудоўныя эмоцыі.

Італія стала пераможцам Еўра-2020 вырваўшы перамогу ў фінальным двубоі з камандай Англіі, піша сайт 24tv.ua.

Доўга затрымлівацца ў Лондане трыумфатары Чэмпіянату Еўропы ў футболе не сталі. Ужо раніцай 12 ліпеня борт з футбалістамі прызямліўся ў Рыме. Там на спуску з трапа каманду сустракалі журналісты і работнікі аэрапорта, якія змаглі адпрасіцца з працы.

Галоўны трэнер Раберта Манчыні і капітан Джорджа Кьеліні паказалі публіцы трафей. Пасля гэтага прысутныя пачалі масава фіксаваць на камеры спуск футбалістаў, некаторыя прасілі зрабіць сэлфі.

Пасля каманда адправілася ў гатэль. Паблізу яе сабралася яшчэ больш прыхільнікаў каманды. Там Кьеліні нават надзеў карону і не пераставаў выхваляцца кубкам перад фанамі.

У той жа час паліцыя ўсё ж не дапускала прыхільнікаў блізка да футбалістаў праз каранавірус.

Апошнія навіны