BE RU EN

Біткойн вырас на 16% на фоне легалізацыі ў Сальвадоры

  • 9.06.2021, 21:01

Сальвадор першым у свеце легалізаваў біткойны як плацежны сродак.

Курс біткойна вырас на 16%, амаль да 36,7 тысячы даляраў. Кошт крыптавалюты расце на фоне легалізацыі біткойна парламентам Сальвадора.

Пра гэта сведчаць звесткі CoinMarketCap, паведамляе РБК.

Максімальны кошт біткойна 9 чэрвеня на найбуйнейшых біржах дасягаў 36,69 тысячы даляраў. Да 18:54 рост запаволіўся да 15%.

За тыдзень курс біткойна абрынуўся на 4%.

Нагадаем, сёння Сальвадор першым у свеце легалізаваў біткойны як плацежны сродак. Іх выкарыстанне ў якасці законнага плацёжнага сродку ўвойдзе ў дзеянне праз 90 дзён.

Апошнія навіны