BE RU EN

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

  • 7.06.2021, 19:00

Ужо 16-ы раз з пачатку года.

З 8 чэрвеня 2021 года кошт паліва на аўтазаправачных станцыях павялічваецца. Паводле інфармацыі «Белнафтахіма», «змяненне цэн на маторнае паліва абумоўлена ростам сусветных катыровак нафты».

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,86 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,96 руб., АІ-98-К5-Еўра - 2,18 руб., ДТ - 1,96 руб.

Апошнім разам кошт паліва падымаўся 2 чэрвеня.

Апошнія навіны