BE RU EN

Зяленскі запрасіў украінскіх журналістаў на пікнік з шашлыкамі

  • 6.06.2021, 12:23

На фота, выкладзеным прэс-службай, прэзідэнт Украіны нанізвае мяса на шампуры.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 5 чэрвеня запрасіў журналістаў напярэдадні іх прафесійнага свята на пікнік з шашлыкамі, піша «Гордон».

«На гэты раз - шашлык, прыгатаваны ўласнаручна. Выдатнае надвор'е і, як заўсёды, сяброўская атмасфера. Размова без табу, вострыя пытанні і мае сумленныя адказы», - адзначыў прэзідэнт.

На сустрэчы таксама прысутнічаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Зяленскі і Ярмак на выкладзеных у сацсетках фота нанізваюць мяса на шампуры.

6 чэрвеня прэзідэнт апублікаваў у Instagram фатаграфіі з пікніка і павіншаваў журналістаў.

«Заўсёды адкрыты для пытанняў журналістаў. Перакананы, што сумленны дыялог - гэта галоўная прыкмета дэмакратычнай дзяржавы. Украінскія журналісты - цікаўныя, таленавітыя, уважлівыя і прынцыповыя. Гатовыя ісці на рызыку дзеля праўды», - напісаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі таксама апублікаваў фатаграфіі і віншаванні ў Twitter. Са слоў прэзідэнта, украінскія журналісты хочуць пераменаў.

«І галоўная мара, якая аб'ядноўвае і журналістаў, і прэзідэнта - зрабіць Украіну лепшай. Няхай гэтая мара здзейсніцца!», - заявіў ён.

На пікнік з прэзідэнтам былі запрошаны галоўная рэдактарка «Украінскай праўды» Сеўгіль Мусаева, галоўная рэдактарка выдання «Гордон» Алеся Бацман, журналіст і тэлевядоўца Савік Шустэр і іншыя.

Апошнія навіны