BE RU EN

Больш за 1200 фур сабралася на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай

  • 28.06.2021, 18:33

Рэкордная колькасць фур чакае выезду ў Літву.

Выезду з Беларусі ў краіны Еўразвязу на мяжы чакаюць больш за 1260 фур. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Рэкордная колькасць фур чакае выезду ў Літву. У пунктах пропуску "Каменны Лог" і "Беняконі» стаіць па 250 фур, у «Прывалцы» - 260, у «Катлоўцы» - 110, у «Відзах» - яшчэ 50.

У «Брузгах» на мяжы з Польшчай затрымаліся 110 грузавікоў, у «Казловічах» - больш за 80, у «Бераставіцы» - 50.

На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску «Грыгораўшчына» стаяць 90 машын, яшчэ 10 - ва «Урбанах».

Апошнія навіны