BE RU EN

Амбасадар ЗША ў РФ вярнуўся ў Маскву

  • 24.06.2021, 19:54

Джон Саліван заявіў, што працягне выступаць за дэмакратыю і правы чалавека.

Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Саліван 24 чэрвеня вярнуўся ў Маскву, паведаміў «Интерфакс».

У каментары агенцтву дыпламат заявіў, што разлічвае на супрацоўніцтва з расейскім прадстаўніцтвам з мэтай устанавіць стабільныя і прадказальныя дачыненні паміж двума РФ і ЗША.

Ён сказаў, што дзве дзяржавы павінны супрацоўнічаць у сферах, дзе яны маюць агульныя інтарэсы і весці «шчыры і адкрыты дыялог» у пытаннях, дзе ёсць рознагалоссі.

«Я буду працягваць выступаць за дэмакратыю, за правы чалавека, за свабодныя і адкрытыя сродкі масавай інфармацыі ў Злучаных Штатах, у Расеі і ва ўсім свеце», - дадаў Саліван.

Апошнія навіны