BE RU EN

Да +36°С чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

  • 24.06.2021, 22:54

Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Да 36 градусаў спякоты чакаецца ў Беларусі 25 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер прагназуецца ўначы няўстойлівы, удзень паўднёвы 5-10 м/с, пры навальніцах - з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 18 да 23 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе плюс 29-34, на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей і месцамі на астатняй тэрыторыі - плюс 35-36.

Апошнія навіны