BE RU EN

Амбасадар Польшчы жартоўным малюнкам адказаў амбасадару Швэцыі на мем пра зборную Украіны

  • 24.06.2021, 11:56

Дыпламаты ацанілі спартовы гумар адзін аднаго.

Амбасадар Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі жартоўным малюнкам адказаў на твіт амбасадара Швэцыі Тобіяса Тайберга з нагоды выхаду зборнай Украіны ў плэй-оф Еўра-2020, піша nv.ua.

Швэдскі амбасадар у сябе ў Twitter апублікаваў карцінку, на якой намаляваная брыгада будаўнікоў, дзе працуе толькі адзін (зборная Швэцыі), астатнія назіраюць (зборная Украіны). Свой мем ён падпісаў: «Заўсёды рады дапамагчы».

Польскі амбасадар адказаў Тайбергу ўласнай карцінкай: на фота намаляваны злы гулец зборнай Польшчы Каміль Глік і подпіс: «Усміхаецца па-польску».

Зборная Украіны ўпершыню ў гісторыі прабілася ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы-2020 у футболе пасля перамог Гішпаніі над Славакіяй і Швэцыі над Польшчай у заключным туры групавога этапу.

У выпадку перамогі над Швэцыяй у плэй-оф выйшлі б палякі і пакінулі б зборную Украіны за бортам турніру.

Апошнія навіны