BE RU EN

Байдэн прапануе пасаду ўдаве сенатара Маккейна

  • 24.06.2021, 9:42

Кандыдатуру павінен зацвердзіць Сенат ЗША.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што прапануе ўдаве сенатара Джона Маккейна Сіндзі Маккейн заняць пасаду прадстаўніцы краіны пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дому.

Таксама Джо Байдэн збіраецца вылучыць на пасаду сталага амбасадара Злучаных Штатаў пры Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) Майкла Карпентэра.

У часы прэзідэнта Барака Абамы Карпентэр курыраваў расейскі кірунак у Нацыянальнай радзе бяспекі. Да гэтага ён быў супрацоўнікам Дзярждэпа.

Кандыдатуры Маккейн і Карпентэра павінен зацвердзіць Сенат ЗША.

Вялікі сябар дэмакратычнай Беларусі сенатар Джон Маккейн памёр у ЗША 25 жніўня 2018 года ва ўзросце 81 года.

Апошнія навіны