BE RU EN

Вакцына ад Moderna атрымала новую назву

  • 23.06.2021, 18:28

Раней назва прэпарата супадала з назвай кампаніі.

Кампанія Moderna змяніла назву сваёй вакцыны ад COVID-19. Аб гэтым паведамляецца на сайце Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў.

Цяпер вакцына будзе называцца Spikevax. Раней назва прэпарата супадала з назвай кампаніі.

Moderna стала трэцім з чатырох вытворцаў, чые вакцыны адобраныя ў Еўропе, які даў сваёй вакцыне камерцыйную назву, адрозную ад назвы кампаніі. Вакцына ад Pfizer/BioNTech пастаўляецца пад назвай «Comirnaty», вакцына ад AstraZeneca - «Vaxxveria». Прэпарат ад кампаніі Janssen не мае асобнай назвы.

Апошнія навіны