BE RU EN

Бізнэсовец Алексін прадаў свае банкаўскія актывы

  • 23.06.2021, 18:13

Ён трапіў у чацвёрты блок санкцый ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў.

Лукашэнкаўскі бізнэсовец Аляксей Алексін, які трапіў пад санкцыі ЕЗ, прадаў свае банкаўскія актывы, паведамляюць Naviny.by.

Кампанія Stoneva Limited бізнэсоўца Рамэа Абдо (уласнік ГЦ Galileo, БЦ Rubin Plaza і Silver Tower) набыла 100% акцый MTB Investments Holdings Limited, якой належыць «МТБанк».

Раней банкам праз «Энэрга-Оіл» і «Белнафтагаз» валодаў бізнэсовец Аляксей Алексін. Ён трапіў у чацвёрты блок санкцый ЕЗ супраць беларускіх уладаў і іх прыхільнікаў.

Рамэа Абдо вядзе бізнэс у Беларусі, краінах Азіі, Афрыкі і Еўропы. Гэта ў асноўным тэлекамунікацыі, інфармацыйныя тэхналогіі і камерцыйная нерухомасць.

Апошнія навіны