BE RU EN

Чырвоны ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі ў чацвер

  • 23.06.2021, 18:07

Чакаецца да +36 градусаў.

Чырвоны ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 24 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў краіне, а ў Гарадзенскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. У дзённыя гадзіны на захадзе пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах - з парывамі да 14 м/с, удзень на захадзе ў асобных раёнах - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 17-23 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 29-34 спёкі; на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі - плюс 35-36.

Апошнія навіны