BE RU EN

У Менск з Багдаду прыляцеў двухпалубны Boeing 747

  • 23.06.2021, 15:22

Умяшчальнасць лайнера - да 660 пасажыраў.

Сёння ў Менск прыляцеў двухпалубны Boeing 747 з Багдаду.

Умяшчальнасць лайнера - да 660 пасажыраў, паведамляе сайт «БП».

Нагадаем, што з траўня Менск прымае 4 рэйсы з Багдаду на тыдзень. Але да сённяшняга дня агульная колькасць пасажыраў за тыдзень магло скласці блізу 1000 чалавек. Цяпер жа толькі адным рэйсам можа прыляцець да 660 чалавек.

Як ужо паведамлялася раней, паводле дзіўнага супадзення менавіта з траўня ў Літве значна ўзрасла колькасць нелегалаў на мяжы з Беларуссю. Там гэта звязваюць у першую чаргу з рэйсамі з Багдаду ў Менск. Напрыклад, на днях толькі за дзень затрымалі 58 мігрантаў - раней прыкладна такую колькасць затрымлівалі за год. А з пачатку года літоўцы ўжо затрымалі на мяжы больш за 500 чалавек.

Апошнія навіны