BE RU EN

У беларускіх лякарнях - невыносная спякота

  • 23.06.2021, 14:21

Аперацыі праходзяць, хоць гэта сур'ёзнае парушэнне.

Падпісчыкі тэлеграм-канала «Белыя халаты» паведамляюць аб невыноснай спякоце ў беларускіх лякарнях:

«Хацелася б падняць адну важную тэму - мікраклімат у памяшканнях устаноў аховы здароўя, а больш канкрэтна пра тэмпературны рэжым.

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 73 ад 2017 года, тэмпература ў аперацыйных, палатах абуджэння, палатах РАТ павінна быць +21-24.

У той жа час, у БСМП г. Віцебска тэмпература ў аперацыйнай +29, у рэанімацыі і палаце абуджэння +30. Кандыцыянеры не працуюць, прычым, калі верыць старажылам - не працавалі з самага адкрыцця. Пры ўсім гэтым праходзяць планавыя аперацыі, хоць гэта парушэнне загаду МЗ РБ.

У халодны перыяд сітуацыі такая ж - у аперацыйных тэмпература ніжэйшая за ўстаноўленую, але аперацыі праходзяць. Хацелася б удакладніць, якія наступствы могуць мець свежыя пасляаперацыйныя потныя раны? І наколькі цеплавыя ўдары медсясцёр і лекараў важнейшыя за рамонт кандыцыянераў?»

Апошнія навіны