BE RU EN

ЕЗ узгадніў эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 23.06.2021, 14:04

Яны могуць быць уведзеныя да канца тыдня.

Амбасадары ЕЗ узгаднілі эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку супраць фінансавага сектара, экспарту калію і прадуктаў нафтаперапрацоўкі. Санкцыі могуць быць уведзеныя да канца тыдня.

Пра гэта ТАСС паведаміла дыпламатычная крыніца ў Брусэлі.

«Камітэт зацвердзіў эканамічныя сектаральныя абмежавальныя захады супраць Беларусі. Яны будуць зацверджаныя Радай ЕЗ паводле пісьмовай працэдуры да пасяджэння Еўрапейскай рады [саміту ЕС 24-25 чэрвеня]», - сказала крыніца ТАСС.

У панядзелак увядзенне сектаральных санкцый падтрымалі кіраўнікі МЗС ЕЗ на сустрэчы ў Люксембургу.

Як паведаміў кіраўнік замежнапалітычнага міністэрства Люксембурга Жан Асельборн, гаворка ідзе, напрыклад, пра абмежаванні экспарту ў ЕЗ калію, нафтахімічнай прадукцыі і санкцыі супраць фінансавага сектара Беларусі.

Раней міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што сектаральныя санкцыі супраць афіцыйнага Менска могуць закрануць 7 сектараў эканомікі, уключаючы нафту і калійныя ўгнаенні.

У пакет санкцый таксама ўвойдуць абмежаванні на фінансавы сектар - забарона на крэдыты, аперацыі з каштоўнымі паперамі і інвестыцыйныя паслугі.

Апошнія навіны