BE RU EN

Ашалеў

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «МЕНСКАЯ СЕМІБАЯРШЧЫНА»
  • 23.06.2021, 12:00

Палітычны нелюдзь нават дзень смутку ў Берасцейскай крэпасці ператварыў у брыдотнае шоу.

Пра сумленне Лукашэнкі гаворкі даўно не ідзе. Яе як такой проста ніколі не было, як і спагады. Ды і адкуль гэтым асноватворным чалавечым узяцца ва ўнука паліцая і карніка.

Гэты палітычны нелюдзь нават дзень смутку ў Берасцейскай крэпасці-Герою ператварыў у чарговае сваё брыдотнае шоу, нахлабучыўшы пагоны генералісімуса. Зладзіць скокі на костках загінулых герояў здольны толькі дарэшты ашалелы суб'ект.

Тэлеграм-канал «Менская сямібаяршчына»

Апошнія навіны