BE RU EN

Навукоўцы распавялі пра карысць кавы

  • 22.06.2021, 21:13

Брытанскія навукоўцы высветлілі, што кава зніжае рызыку развіцця хранічных захворванняў пячонкі.

Спецыялісты таксама даказалі здольнасць напою змяншаць імавернасць смяротнага зыходу ў такіх выпадках, паведамляе The Guardian.

Даследчыкі прааналізавалі звесткі 494 585 удзельнікаў брытанскага біябанка - праекта, накіраванага на пошук генетычных фактараў і фактараў навакольнага асяроддзя. У экспэрыменце ўдзельнічалі добраахвотнікі ад 40 да 69 гадоў. Большасць з іх прызналіся ў любові да кавы (384 818 чалавек), а астатнія сказалі, што не ўжывалі напой (109 767 чалавек).

Спецыялісты вывучалі стан печані удзельнікаў на працягу амаль 11 гадоў і зафіксавалі 3 600 выпадкаў хранічнага захворвання печані, 301 смяротны зыход і 1 839 выпадкаў тлушчавай хваробы печані. Даследнікі таксама ўлічылі такія фактары, як індэкс масы цела удзельнікаў, ужыванне алкаголю і статус курэння.

У выніку аналізу навукоўцы высветлілі, што тыя, хто ўжывае каву ўсялякага гатунку рызыкавалі набыць хранічнае захворванне пячонкі або тлушчавай хваробы печані на 20 адсоткаў меншае. Акрамя таго, у прыхільнікаў кавы рызыка смерці ад гэтых прычын на 49 адсоткаў ніжэйшая, чым у іншай групы.

«З вялікай выбаркі ў Вялікабрытаніі даказана, што ўжыванне кавы абараняе ад цяжкіх захворванняў печані», - падкрэсліў прафесар Пол Радэрык і суаўтар даследавання з Універсітэта Саўтгэмптана. У выніку працы навукоўцы выказалі здагадку, што кава служыць эфектыўным сродкам у барацьбе за здароўе пячонкі.

Апошнія навіны