BE RU EN

Стала вядомае ўлюбёнае пытанне Ілана Маска на сумоўях

  • 21.06.2021, 20:45

Загадка, якая многіх ставіць у тупік.

Генеральны дырэктар кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск падчас гутарак просіць патэнцыйных супрацоўнікаў рашыць задачу, якая многіх ставіць у тупік, піша obozrevatel.com.

Мэта такой загадкі – паглядзець, як чалавек будзе падыходзіць да развязання розных задачаў, гаворыцца ў біяграфічнай кнізе "Ілан Маск. Tesla, SpaceX і шлях у фантастычную будучыню" (аўтар – Эшлі Вэнс).

"Вы знаходзіцеся ў канкрэтным пункце Зямлі. І вось вы ідзяце мілю на поўдзень, потым мілю – на захад, мілю – на поўнач і ў выніку вяртаецеся ў зыходную кропку. Дык дзе ж вы? Што гэта за пункт на планеце?"

Як піша CNBC, падысці да рашэння гэтай задачы можна творча і правільных адказаў можа быць некалькі. Аднак у цэлым іх вылучаюць два.

ФОТА: PIXABAY

Першы з іх – гэта Паўночны полюс. Калі ад гэтага геаграфічнага пункту вы скіруецеся па паказанай траекторыі, вы пройдзеце трыкутнікам і вернецеся на Паўночны полюс.

Большасць кандыдатаў-інжынераў адразу называюць гэты варыянт адказу. Але потым кіраўнік Tesla задае яшчэ адно пытанне: дзе яшчэ на Зямлі ёсць такі пункт.

Другі адказ – паблізу Паўднёвага полюса, на адну мілю на поўнач ад паралелі, даўжыня якой – адна міля. Калі з гэтага пункту вы пройдзеце мілю на поўдзень, то апыняцеся на гэтай паралелі, потым павернеце на захад і абыдзецца паралель па коле (яе даўжыня – міля). Далей вы рушыце назад на поўнач і вернецеся ў пачатковую кропку.

ФОТА: PIXABAY

Такі адказ на галаваломку дае значна менш людзей. Насамрэч для Маска важны не так правільны адказ, як спосаб мыслення і падыход да развязання праблемы, якія прадэманструе кандыдат на сумоўі.

Акрамя таго, гендырэктар SpaceX, місія якой – выправіць людзей на Марс, задае яшчэ адно пытанне: "З якімі складанымі праблемамі вы сутыкаліся і як іх развязвалі?" Дзякуючы яму ён хоча зразумець, ці здольны патэнцыйны супрацоўнік кампаніі спраўляцца з праблемамі.

Апошнія навіны