Да +35 градусаў чакаецца ў Беларусі ў аўторак
- 21.06.2021, 22:17
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Праз гарачае надвор'е на аўторак, 22 чэрвеня, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет.
Паветра днём прагрэецца да 29–34 градусаў цяпла, а месцамі па паўднёвым усходзе і да +35.
Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Дажджы калі і будуць, то кароткачасовыя, і пройдуць яны месцамі. Магчымыя навальніцы.
Такое самае надвор'е захаваецца ў сераду і чацвер. Тэмпература паветра днём будзе дасягаць 35–36 градусаў цяпла. 23 чэрвеня па захадзе краіны і 24 чэрвеня месцамі па краіне магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.