BE RU EN

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Мы хочам зрабіць свой унёсак у пазбаўленне рэжыму Лукашэнкі крыніцаў фінансавання

  • 21.06.2021, 20:02

Хайка Маас расказаў пра мэты новых санкцыяў Еўразвязу.

Еўрапейскае кіраўніцтва хоча пазбавіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі крыніцаў фінансавання.

Міністр замежных справаў Нямеччыны Хайка Маас расказаў пра мэты новых санкцый Еўразвязу супраць рэжыму. Ягоная заява апублікаваная на старонцы нямецкага Міністэрства замежных справаў у Twitter 21 чэрвеня.

Нямецкі дыпламат патлумачыў, што мэтай новых абмежаванняў стануць важныя для беларускай улады сектары эканомікі. "Мы хочам зрабіць свой унёсак у пазбаўленне рэжыму Лукашэнкі крыніцаў фінансавання", – падкрэсліў ён.

Апошнія навіны