BE RU EN

Зборная Украіны згуляе з Аўстрыяй на Еўра-2020

  • 21.06.2021, 18:54

Матч вызначыць далейшы лёс камандаў на турніры.

Сёння на Еўра-2020 нацыянальныя каманды Украіны і Аўстрыі згуляюць заключны матч групы С, які вызначыць далейшы лёс камандаў на турніры.

Двубой пройдзе на «Арэне Нацыянале» ў Бухарэсце 21 чэрвеня і пачнецца а 19-й паводле менскага часу.

Украіна пасля прыкрай паразы ад Нідэрландаў (3:2) і няпростай перамогі над Паўночнай Македоніяй (2:1) мае ў актыве тры балы. У Аўстрыі – столькі сама: яна падолела Паўночную Македонію (3:1) і саступіла Нідэрландам (2:0). Украінцы займаюць другое месца ў групе дзякуючы большай колькасці забітых мячоў.

Апошнія навіны