BE RU EN

Ізраіль забараніў сваім грамадзянам наведваць РФ

  • 21.06.2021, 18:21

Улады Ізраіля забаранілі наведваць шэсць дзяржаваў з высокім узроўнем захворвання на COVID-19.

Улады Ізраіля ўзмацняюць кантроль за падарожнікамі, якія прыбываюць у краіну, праз распаўсюджванне ў свеце штаму каранавірусу "Дэльта" ("індыйскі"). Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце ўрада Ізраіля 20 чэрвеня.

На нарадзе з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ўстановаў прэм'ер-міністр краіны Нафталі Бенет ухваліў рэкамендацыі ў барацьбе з COVID-19, напрыклад, у праверцы выканання абавязковага каранціну тых, хто вяртаецца ў Ізраіль, будуць удзельнічаць 250 супрацоўнікаў паліцыі.

Таксама ўлады краіны прынялі пастанову забараніць грамадзянам Ізраіля наведваць шэсць дзяржаваў з высокім узроўнем рызыкі – тыя, хто выязджае за мяжу, перад пасадкай на рэйс павінны будуць запоўніць і падпісаць дэкларацыю, што яны не будуць наведваць Аргенціну, Расею, Індыю, Паўднёвую Афрыку, Мексіку і Бразілію.

Апошнія навіны