BE RU EN

Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыма

  • 21.06.2021, 16:16

Эканамічныя абмежаванні ў дачыненні да паўвострава былі прынятыя летам 2014 года.

Рада Еўрапейскага Звязу падоўжыла да 23 чэрвеня 2022 года санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Расеі ў сувязі з анэксіяй украінскага паўвострава Крым. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады ЕЗ у панядзелак, 21 чэрвеня, піша сайт dw.com.

«Крымскі» пакет санкцый, у ліку іншага, прадугледжвае абмежаванні на імпарт і экспарт тавараў, забарону еўрапейскім кампаніям на заход круізных лайнераў у парты Крыма і наданне іншых турыстычных паслуг на паўвостраве, а таксама на пастаўкі абсталявання, інвестыцыі і дзейнасць у здабычы і вытворчасці нафты і газу.

Эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Крыма і Севастопаля былі прынятыя летам 2014 года. Еўразвяз паказвае, што па-ранейшаму не прызнае незаконную анэксію Крыма Расеяй і асуджае яе як парушэнне нормаў міжнароднага права.

Іншыя санкцыі ЕЗ супраць Расеі праз Украіну

Еўразвяз увёў супраць Расеі таксама эканамічныя санкцыі за падтрымку прарасейскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, у сувязі з катастрофай рэйса MH17 у Данецкай вобласці 17 ліпеня 2014. У сакавіку 2015 года санкцыі былі прывязаныя да менскіх дамоўленасцей, якія першапачаткова планавалася рэалізаваць да 31 снежня таго ж года. Але гэтага не адбылося і штрафныя захады не былі знятыя. Апошнім разам тэрмін дзеяння санкцый быў падоўжаны да канца ліпеня 2021 года.

Апошнія навіны