BE RU EN

Кіраўнік Еўрарады - беларускім уладам: Вызваліце ўсіх палітвязняў

  • 21.06.2021, 14:21

Брусэль паслаў магутны сігнал рэжыму Лукашэнкі.

Кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль пракаментаваў зацвярджэнне чацвёртага пакета санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. З ягоных слоў, Еўразвяз паслаў яшчэ адзін моцны сігнал падтрымкі народу Беларусі, увёўшы далейшыя абмежавальныя захады.

«Наша пасланне рэжыму не можа быць зразуметае няправільна: вызваліце ўсіх палітвязняў, спыніце далейшыя рэпрэсіі, пачніце інклюзіўны нацыянальны дыялог», - напісаў Мішэль у Twitter.

Сёння Рада ЕЗ у замежных справах зацвердзіла чацвёрты пакет санкцый, пад якія трапляюць 86 фізічных асоб і арганізацый з Беларусі. Таксама міністры замежных спраў краін далі «зялёнае святло» сектаральным санкцыям.

Апошнія навіны